Тыдзень беларускай культуры
Канец зімы ў пачатковых класах прайшоў пад знакам Тыдня беларускай культуры. Кожны дзень быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі.
У традыцыйнай акцыі «Далучы сваю далонь» прынялі ўдзел амаль усе вучні 1-4 класаў. Першакласнікі стварылі калаж на тэму «Сваякі», другакласнікі зрабілі гірлянду «Смачныя словы», трэцякласнікі далучылі да яе свае «Ветлівыя словы», а вучні чацвёртых класаў сплялі сапраўдны вянок з назваў і малюнкаў кветак.
Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі мультпарад «Беларускія казкі на экранах» і конкурс «Малюем казкі».
Самых дапытлівых вучняў чакалі незвычайныя праекты-даследванні культурнай спадчыны нашага народа: «Жамчужыны архітэктуры Беларусі» і «Аб чым расказала паштовая марка». Вучаніца 4 «А» класа Пяткевіч Вольга распрацавала для сваіх аднакласнікаў віртуальны турыстычны маршрут па замках і палацах Беларусі і стварыла выставу беларускіх паштовых марак, з дапамогай якіх можна пазнаёміцца з жыццём і побытам беларусаў у прошлыя часы. А вучні 2 «Б» класа па марках вывучалі абрады беларусаў і складалі «Кола беларускіх святаў».
А завяршыўся Тыдзень беларускай культуры прэзентацыямі распрацаваных праектаў у школьных рэкрэацыях і вясёлыми народнымі гульнямі.